Рус Бел Eng 中文

Датэрміновая выплата пенсій (дапамог) у перадсвяточныя дні будзе арганізавана ў аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»

Датэрміновую выплату пенсій (дапамог) у перадсвяточныя дні арганізуюць у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

У прыватнасці, дадзеныя выплаты будуць весціся ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі Магілёўскай вобласці з 6 сакавіка.

8 сакавіка 2018 года будуць працаваць толькі дзяжурныя аддзяленні паштовай сувязі.

Аб рэжыме работы АПС можна даведацца ў саll-цэнтры «Белпошты» па нумары 154.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая