Даўжыня гандлёвых радоў на свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна складзе больш за 1 км, паведаміў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч.
Гасцей і ўдзельнікаў свята будзе абслугоўваць больш за 80 суб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання, у іх арганізуюць не менш за 3 тыс. пасадачных месцаў. Агульная даўжыня гандлёвай экспазіцыі складзе больш за 1 км, а гэта 139 розных гандлёвых кропак. Сваю прадукцыю прадставяць прадпрыемствы Беллегпрама, Белдзяржхарчпрама, Мінсельгасхарча, Магілёўскага аблспажыўсаюза, індывідуальныя прадпрымальнікі, рамеснікі і інш.
Упершыню ў фармаце мерапрыемства пройдзе выстава прадукцыі Мінскага трактарнага завода «Зроблена ў Беларусі», а магілёўская булачна-кандытарская кампанія «Дамачай» адказвае за працу пляцоўкі «Каравайная сяліба» з дэгустацыяй і гандлем хлебабулачнымі і кандытарскімі вырабамі, безалкагольнымі напоямі. На дадзенай пляцоўцы будзе арганізаваны таксама «Свята квасу».
«Сёння можна казаць, што падрыхтоўка пляцоўкі і самога мерапрыемства выйшла на фінішную прамую: завяршаецца мантаж і афармленне галоўнай сцэны, актыўна вядзецца ўстаноўка і добраўпарадкаванне гандлёвых радоў, пачата фарміраванне тэматычных пляцовак. Літаральна праз два дні на лугавіне Дняпра вырасце сапраўдны горад, гасцей якога чакае маштабная, яркая і разнастайная культурна-забаўляльная праграма. Мы чакаем, што за два дні свята «Купалле» наведае не менш за 100 тыс. гасцей», – выказаў упэўненасць Андрэй Кунцэвіч.
Для дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў да месца правядзення свята будзе традыцыйна выбудавана зручная транспартная лагістыка. Арганізавана 18 дадатковых цягнікоў рэгіянальных ліній па маршрутах Орша – Копысь – Магілёў і Магілёў – Копысь – Орша і абавязковы прыпынак на станцыі Копысь усіх пасажырскіх цягнікоў; дадатковыя аўтобусныя маршруты Магілёў – Александрыя Шклоў – Александрыя. Як звычайна, для гасцей свята, якія прыбываюць на ўласным транспарце, будзе арганізавана работа аўтамабільных стаянак з подвозом да Александрыі нізкападлогавымі аўтобусамі, якія дазваляюць перавозіць інвалідаў-калясачнікаў.
Для жыхароў і гасцей Магілёва ад цягнікоў рэгіянальных ліній, якія прыбываюцьса свята ў начны час, плануецца арганізаваць дадатковыя рэйсы асобных маршрутаў гарадскога транспарту.
Свята адбудзецца 7-8 ліпеня на беразе Дняпра ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. У першы раз яно прайшлоў 2010 годзе. Ідэю праводзіць фестываль у Александрыі тады падтрымаў кіраўнік дзяржавы. Гулянні традыцыйна пройдуць у маляўнічым месцы, каля моста, які злучае не толькі два населеныя пункты – Александрыю і Копысь, але і дзве вобласці – Магілёўскую і Віцебскую.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства культуры Беларусі, Магілёўскі аблвыканкам і Шклоўскі райвыканкам. Генеральны партнёр праекта – ААТ «МТЗ-холдынг», генеральны інфармацыйны партнёр – тэлеканал «АНТ».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59