Дэлегацыя французскіх дзелавых колаў наведае наш рэгіён 15 лютага. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім аддзяленні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
Візіт гасцей пачнецца з горада на Дняпры, дзе пройдзе III Беларуска-французскі бізнес-форум. Мерапрыемства будзе арганізавана на базе БелГПП (вул. Цыялкоўскага, 1). У ім прымуць удзел прадстаўнікі выканаўчай улады рэгіёна, СЭЗ «Магілёў», Магілёўскай мытні, кіраўнікі прадпрыемстваў абласнога цэнтра. У склад французскай дэлегацыі ўвойдуць бізнесмены, якія працуюць у розных сферах: дрэваапрацоўкі, лёгкай і харчовай прамысловасці, фінансавых паслуг, будаўніцтва жылля і інш.
Праграмай мерапрыемства запланаваны прэзентацыі Магілёўскай вобласці і свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў», знаёмства з умовамі вядзення бізнесу і мытнай палітыкай Беларусі, а таксама перагаворы і абмеркаванне прапаноў па магчымым супрацоўніцтве. Акрамя таго, французскія госці наведаюць «Магатэкс» і «Бабушкину крынку».
Другая частка візіту прадугледжвае пераезд у горад Шклоў. У прыватнасці, бізнесмены наведаюць філіял «Домабудаванне» РВУП «Завод газетнай паперы» і правядуць перагаворы з кіраўніцтвам прадпрыемства.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24