Рус Бел Eng 中文

Дэлегацыя Магілёўшчыны наведае з дзелавым візітам Ленінградскую вобласць

Дэлегацыя Магілёўшчыны на чале з намеснікам старшыні аблвыканкама Віктарам Некрашэвічам 25-28 лютага наведае з дзелавым візітам Ленінградскую вобласць Расіі. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце эканомікі аблвыканкама.

У склад дэлегацыі ўвойдзе кіраўніцтва, кіраўнікі сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемстваў рэгіёна.

Паездка запланавана з мэтай рэалізацыі нормаў Пагаднення паміж Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам і Урадам Ленінградскай вобласці аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, сацыяльнай і культурнай галінах, падпісанага ў 2016 годзе губернатарамі рэгіёнаў.

У праграме знаходжання адбудзецца сустрэча з кіраўніцтвам Ленінградскай вобласці, а таксама перагаворы ў фармаце В2В. «Бакі разгледзяць ход развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі, абмяркуюць шэраг перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння», – падкрэслілі суразмоўцы.

Візітам таксама прадугледжана наведванне прамысловых і сацыяльных аб’ектаў рэгіёна. У іх ліку ААТ «Рассвет», «Форесия Интериор Луга», індустрыяльны парк «Greenstate» і інш.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая