У гэтыя дні праходзіць візіт дэлегацыі нашага рэгіёна на чале з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзімірам Некрашэвічам ў Курскую вобласць Расійскай Федэрацыі. Паездка з’яўляецца вынікам рэалізацыі нормаў пагаднення аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве, якое падпісана ў 2016 годзе губернатарамі рэгіёнаў.

У рамках афіцыйнага візіту прадугледжаны ўдзел у XVIII міжрэгіянальным універсальным аптова-рознічным Курскім Карэнскім кірмашы і VII Сярэднерускім эканамічным форуме, а таксама сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый расійскіх рэгіёнаў, краін блізкага і далёкага замежжа, прадстаўнікамі Пасольстваў і гандлёвых прадстаўніцтваў.

Акрамя таго, у ходзе работы Курскага Карэнскага кірмашу адбудзецца падпісанне Пратакола аб устанаўленні пабрацімскіх сувязяў паміж Сонцаўскім раёнам Курскай вобласці і Хоцімскім раёнам Магілёўскай вобласці і супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарна-культурнай галінах.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка