Рус Бел Eng 中文

Дэлегацыя Магілёўскай вобласці наведае з дзелавым візітам Літву

Дэлегацыя Магілёўскай вобласці на чале са старшынёй камітэта эканомікі аблвыканкама Русланам Страхарам 22-24 студзеня наведае з дзелавым візітам Літву. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім аддзяленні БелГПП.

Паездка запланавана з мэтай развіцця эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі з Літоўскай Рэспублікай у сферы гандлю, інвестыцый і прамысловай кааперацыі, устанаўлення новых дзелавых кантактаў беларускіх прадпрыемстваў дзяржаўнай і прыватнай формы ўласнасці з літоўскімі кампаніямі.

У праграме знаходжання – правядзенне прэзентацый кампаній дзвюх краін, кантактна-кааперацыйныя біржы ў Вільнюсе і Шаўляі, абмеркаванне пытанняў узаемавыгаднага супрацоўніцтва ў розных галінах прамысловай вытворчасці, наведванне прадпрыемстваў, сустрэчы з прадстаўнікамі рэгіянальных міністэрстваў і ведамстваў.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая