Рус Бел Eng 中文

Дэлегацыя Магілёўскай вобласці наведвае Польшчу

Дэлегацыя Магілёўскай вобласці на чале з намеснікам старшыні аблвыканкама Віктарам Некрашэвічам наведвае Куяўска-Паморскае ваяводства ў Польшчы.

У склад дэлегацыі нашага рэгіёна ўвайшлі кіраўнікі і спецыялісты Магілёўскага аддзялення БелГПП, адміністрацыі СЭЗ «Магілёў», ААТ «Славянка», «Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод», «Магілёўскі металургічны завод», «Магілёўліфтмаш», «Чырвоны харчавік» і «Легпрамразвіццё». Яны прынялі ўдзел у XXV міжнародным эканамічным форуме Wellconomy Forum in Torun-2018. Таксама адбылася сустрэча Віктара Некрашэвіча з маршалам ваяводства Пятром Цалбецкі. Падчас прыёму бакі падвялі вынікі супрацоўніцтва рэгіёнаў за мінулы год і вызначылі перспектывы ўзаемавыгаднага партнёрства на 2018-ы.

Акрамя таго, прадстаўнікі Магілёўскай вобласці азнаёміліся з працай прадпрыемства «КМTech», якое займаецца праектаваннем і вытворчасцю машын і абсталявання для прадпрыемстваў мясной прамысловасці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая