Рус Бел Eng 中文

Дэлегацыя прадстаўнікоў бізнес-колаў кітайскага горада Янджоу наведае Магілёўскую вобласць

Бізнес-дэлегацыя горада Янджоу правінцыі Цзянсу КНР наведае 8-9 жніўня Магілёўскую вобласць. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў аблвыканкаме.

У склад групы ўвойдуць прадстаўнікі буйных карпарацый інвестыцыйна-будаўнічага профілю, інжынірынгу, святлоабсталявання, па вытворчасці зімовага адзення, прадметаў асабістай гігіены і кабельнай прадукцыі.

Плануецца, што ў ходзе візіту дэлегацыя наведае шэраг прадпрыемстваў Асіповічаў. У іх ліку – ЗАТ «Завод аўтамабільных агрэгатаў» і «Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання». Падчас сустрэчы са старшынёй райвыканкама Паўлам Налівайкам бакі маюць намер падпісаць мемарандум аб устанаўленні адносін сяброўскага супрацоўніцтва.

У Магілёў кітайскія бізнесмены прыбудуць 9 жніўня. Тут яны азнаёмяцца з ходам працы ААТ «Бабушкина крынка» і Цэнтра традыцыйнай кітайскай медыцыны. Акрамя таго, дэлегаты наведаюць Магілёўскае аддзяленне БелГПП, дзе адбудзецца дзелавая сустрэча і перагаворы з прадстаўнікамі беларускіх прадпрыемстваў па гандлёва-эканамічным і інвестыцыйным супрацоўніцтве.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая