Рус Бел Eng 中文

Дэпутатам мясцовых Саветаў новага склікання трэба звярнуць больш увагі на пытанні навядзення парадку ў прыватным сектары – Уладзімір Цумараў

Новаму складу гарадскога Савета дэпутатаў трэба звярнуць больш увагі на пытанні навядзення парадку ў прыватным сектары. Такое пажаданне будучым дэпутатам выказаў сёння ў гутарцы з журналістамі старшыня гарвыканкама Уладзімір Цумараў пасля галасавання на ўчастку №32 па выбарах у мясцовыя Саветы 28-га склікання ў Магілёве.

«Я хацеў бы, каб мясцовыя органы самакіравання больш цесна папрацавалі з насельніцтвам па навядзенні санітарнага парадку і добраўпарадкаванні тэрыторый, прылеглых да прыватных дамоў, – адзначыў мэр. – Тут яшчэ не вырашаны многія пытанні. Спадзяюся, што народныя абраннікі актывізуюць дзейнасць у гэтым напрамку».

Уладзімір Цумараў заўважыў, што канкурэнцыя на некаторых выбарчых участках Магілёва дасягае пяці чалавек на адно дэпутацкае месца ў гарсавет. Сам жа кіраўнік абласнога цэнтра прагаласаваў за тых кандыдатаў у дэпутаты, якія ўжо паказалі сябе ў працы як ініцыятыўныя і кампетэнтныя людзі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая