У кастрычніку бягучага года для ўсіх супрацоўнікаў і творчых калектываў «Палаца культуры вобласці» пачнецца 41 творчы сезон. Стартуе ён у абноўленым будынку (пр. Пушкінскі, 7) пасля маштабнага капітальнага рамонту. А 31 жніўня, 1, 3 і 4 верасня ў канферэнц-зале Дома друку (вул. Першамайская, 89) з 16.00 да 20.00 пройдуць Дні адчыненых дзвярэй.
«Чарговы творчы год стане яшчэ больш плённым. Некаторыя сакрэты мы адкрыем 3 і 4 верасня, – падзялілася планамі дырэктар установы культуры Ірына Жаркоўская. – У рамках сустрэч дзяцей і бацькоў з прафесійнымі і вопытнымі кіраўнікамі мы раскажам аб дзеючых калектывах, якія носяць ганаровае званне «заслужаны», найменне «народны, узорны аматарскі», а таксама пазнаёмім з рознымі напрамкамі дзейнасці гуртковай працы. Будзе праводзіцца запіс у студыі, гурткі і калектывы народнай мастацкай творчасці для ўсіх жадаючых, пачынаючы з 3-х гадоў».
Звычайна асноўны набор праводзіцца ў першых чыслах верасня і непасрэдна ў Палацы культуры вобласці. ПКВ цяпер пакуль знаходзіцца на завяршальнай стадыі рамонту. Аднак многія бацькі хочуць паглядзець на ўмовы, у якіх будзе займацца дзіця. Кіраўніцтва ўстановы культуры прадумала і гэтае пытанне.
«Пасля завяршэння рамонту мы аб’явім дадатковы набор, прыкладна з 13 кастрычніка, – адзначыла субяседніца. – Пазнаёміцца ж з напрамкамі нашай дзейнасці можна ў любы час на нашым сайце. Атрымаць кансультацыі і пакінуць папярэднюю заяўку – з 20 жніўня і на працягу ўсяго верасня. Зрабіць гэта можна па тэлефоне 76-50-16 або прыйсці на асабісты прыём (вул. Першамайская, 89; пакой 46)».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59