Рус Бел Eng 中文

Доступ да сэрвісу падатковых органаў атрымала 57 тыс. жыхароў Магілёўскай вобласці

Доступ да сэрвісу падатковых органаў атрымала 56,7 тыс. жыхароў Магілёўскай вобласці. Усе яны з’яўляюцца карыстальнікамі інтэрнэт-сэрвісу «Асабісты кабінет фізічнай асобы», паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Беларусі па Магілёўскай вобласці.

У «асабісты кабінет» паступаюць паведамленні на выплату маёмасных падаткаў (падатку на нерухомасць і зямельнага падатку), якія можна раздрукаваць. Астатнія плацельшчыкі атрымліваюць іх поштай.

Функцыянал развіваецца. Для зручнасці фізічных асоб з гэтага года рэалізавана магчымасць запаўнення і адпраўкі ў падатковую інспекцыю дэкларацыі па падаходным падатку.

Асабісты кабінет дазваляе запісацца на асабісты прыём да кіраўніцтва падатковай інспекцыі, аплаціць падаткі праз інтэрнэт-банкінг, паглядзець кадастравы кошт зямельнага ўчастка.

Дадзены сэрвіс дазваляе ў любы час атрымліваць актуальную інфармацыю аб сумах налічаных і выплачаных падатковых плацяжоў, аб наяўнасці пераплаты, аб запазычанасці па падатках перад бюджэтам, кантраляваць стан разлікаў з бюджэтам.

Самы просты спосаб атрымаць доступ да сэрвісу – звярнуцца ў любую падатковую інспекцыю з пашпартам, для атрымання лагіна і пароля. Паслуга прадастаўляецца бясплатна.

Спампаваць версію мабільнага дадатку фізічныя асобы могуць на сайце МПЗ у разделе «Электронныя сэрвісы».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая