Чацвёртае свята «Дранік-фэст» адбудзецца ў Магілёве 29 верасня. Традыцыйна месцам правядзення мерапрыемства стане этнахутар «Зялёны гай». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Цэнтры гарадскіх ініцыятыў.
Як і ў мінулыя гады, у аснове фестывалю – конкурс на самае лепшае прыгатаванне дранікаў, якія стануць пачастункам для гледачоў. Заявіць на кулінарнае спаборніцтва сваю каманду могуць усе. Трэба сабраць ад 2 да 5 чалавек, запасціся бульбай у колькасці не меншай за мяшок, быць гатовым смажыць дранікі і частаваць імі гасцей свята. Пляцоўку, мангал і дровы ўдзельнікам дадуць бясплатна арганізатары.
Суразмоўцы дадалі, што на мерапрыемстве будзе ўручаны прыз «Залатая тарка» за самыя лепшыя дранікі ў аб’ектах грамадскага харчавання Магілёва. Таемныя наведвальнікі ўжо цяпер дэгустуюць стравы ва ўстановах горада.
Акрамя кулінарнай часткі, на фестывалі прадугледжана забаўляльная праграма, якая ўключае жывую музыку, танцы, конкурсы, незвычайныя выставы, майстар-класы па роспісе і выразанні фігур з бульбы і інш.
Жадаючыя далучыцца ў камандзе «Дранік-фэста» ў якасці валанцёра, удзельніка конкурсу, артыста, спонсара або ў іншай ролі могуць напісаць арганізатарам з дапамогай формы зваротнай сувязі на сайце dranikfest.by.
Арганізатарамі свята выступаюць Цэнтр гарадскіх ініцыятыў і Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання.
Пачатак фэсту – 12.00.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07