Рус Бел Eng 中文

Другая чарга ФАКа ў Краснаполлі адкрыецца ў найбліжэйшы час

Будаўніцтва другой чаргі фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў Краснаполлі наблізілася да фінішу.

Першую чаргу ФАКа – басейн з дзіцячым аквапаркам – урачыста адкрылі 5 сакавіка 2016 года. А ў найбліжэйшы час функцыі спартыўнага аб’екта значна пашырацца. Практычна цалкам гатовыя да працы шматфункцыянальная гульнявая зала з трыбунамі на 390 месцаў, залы барацьбы, бокса і трэнажорная, а таксама міні-кафэ на 28 месцаў. На аб’екце завяршаецца ўстаноўка спартыўнага абсталявання, наводзіцца парадак, і літаральна на днях ён будзе гатовы прыняць аматараў здаровага ладу жыцця.

Займацца спортам і аздараўляцца тут будуць не толькі жыхары Краснаполля, але і суседніх раёнаў (Чэрыкаўскага, Слаўгарадскага і Касцюковіцкага, якія пакуль не маюць такіх спартыўных збудаванняў). “Увод у карыстанне другой чаргі аб’екта будзе спрыяць развіццю гульнявых відаў спорту ў раёне, умацаванню здароўя грамадзян і дапаможа цікава правесці вольны час не толькі мясцовым жыхарам, але і гасцям”, – сказаў намеснік старшыні Краснапольскага фізкультурна-спартыўнага клуба Уладзімір Магілёўцаў.

Паводле яго слоў, адміністрацыя ФАКа ў цяперашні час актыўна працуе па загрузцы спартыўнага аб’екта: складзены графік наведвання школьнікамі, заключаны дагаворы са многімі арганізацыямі раёна на наведванне басейна і правядзенне спартыўна-масавых мерапрыемстваў. Прапрацоўваецца таксама пытанне арганізацыі трэніровачных збораў спартыўных каманд.

Будаўніцтва аб’екта вялося на працягу амаль 3 гадоў. У ФАКу створана больш за 25 новых працоўных месцаў..

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая