Рус Бел Eng 中文

Два чалавекі загінулі на дарогах Магілёўскай вобласці за мінулы тыдзень

За мінулы тыдзень (з 20 па 26 жніўня) на дарогах Магілёўскай вобласці зарэгістравана 12 дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх 2 чалавекі загінулі, 12 атрымала траўмы. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС аблвыканкама Таццяна Старасотнікава.

Так, 25 жніўня ў 22.05 у Магілёве 30-гадовы жыхар абласнога цэнтра ехаў на матацыкле «Хонда VFR750» па вуліцы Мінская шаша. У раёне дома 31 ён здзейсніў наезд на мікрааўтобус «Фольксваген LT35 Pavlio», кіроўца якога, знаходзячыся на скрыжаванні вуліц Мінская шаша – Чырваназорная ў крайняй левай паласе, саступаў дарогу сустрэчнаму транспарту для наступнага развароту ў зваротным кірунку. У выніку ДТЗ матацыкліст атрымаў цяжкія траўмы, з якімі быў шпіталізаваны. Праз паўтары гадзіны ён памёр у бальніцы.

26 жніўня ў 20.50 паблізу вёскі Ганчароўка Бабруйскага раёна 38-гадовы мінчанін, кіруючы аўтамабілем «Фольксваген Туарэг», на 157-м кіламетры аўтадарогі Мінск-Гомель зрабіў наезд на 56-гадовага мясцовага жыхара, які перасякаў праезджую частку на веласіпедзе справа налева па ходзе руху машыны (у месцы пераходу пешаходаў праз праезджую частку, якая не дае ім перавагу ў руху перад транспартам, пазначаным таблічкай «Прапусці аўтамабіль»). У выніку здарэння веласіпедыст атрымаў смяротную траўму. Узбуджана крымінальная справа.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая