Дырэктар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы Алег Хмялькоў стаў пераможцам конкурсу «Чалавек Года культуры» ў намінацыі «Клубная дзейнасць».

Алег Хмялькоў узначальвае цэнтр творчасці на працягу апошніх 11 гадоў. Ён з’яўляецца старшынёй Рэспубліканскага грамадскага савета дырэктараў цэнтраў народнай творчасці, членам Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтваў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Конкурс «Чалавек Года культуры» праводзіўся Міністэрствам культуры Беларусі як праект Года культуры, якім быў аб’яўлены 2016-ы. Пераможцаў конкурсу журы назвала ў 14 намінацыях.
Цырымонія ўзнагароджання праходзіць 8 лютага ў Палацы мастацтваў горада Бабруйска, які прыняў статус культурнай сталіцы Беларусі 2017 года.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка