Дырэктарам тэлерадыёкампаніі «Магілёў» прызначана Таццяна Ларына. На магілёўскім тэлебачанні яна працуе амаль два дзясяткі гадоў. Знаёмая тэлегледачам як вядучая праграм на каналах «Беларусь 1» і «Беларусь 4. Магілёў»: «Ранехонько», «Деревенька», «Есть интерес», «Дача» і інш.

Камандзе тэлерадыёкампаніі «Магілёў» новага кіраўніка прадставіў старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі Іван Эйсмант. Ён пажадаў калектыву поспехаў і адзначыў высокі ўзровень тэлепраграм, якія ствараюцца ў Магілёве і многія з якіх трапляюць у рэспубліканскі эфір.
Ранейшы кіраўнік ТРК «Магілёў» Ірына Акуловіч ў красавіку была прызначана гендырэктарам «БелТА».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59