Рус Бел Eng 中文

Дырыжоры з Іспаніі і Венесуэлы сумесна з хорам і аркестрам гарадской капэлы выступяць на магілёўскай сцэне

Унікальны праект рыхтуе для магілёўцаў гарадская капэла. У канцэрце, аб’яднаным тэмай лёсу, на адной сцэне выступяць запрошаныя дырыжоры Крысціян Кавера з Іспаніі і лаўрэат міжнародных конкурсаў Херарда Эстрада з Венесуэлы.

Пад кіраўніцтвам вядомых у Еўропе музыкантаў сімфанічны аркестр і хор Магілёўскай гарадской капэлы выканаюць уверцюру да «Сілы лёсу» Джузэпэ Вердзі. Гэта адзіная опера геніяльнага італьянскага кампазітара, якая была напісана для Расіі. Таксама прагучыць свецкая кантата «Песня лёсу» вялікага нямецкага кампазітара Іаганеса Брамса на тэкст несмяротнага верша Фрыдрыха Гельдэрліна і, мабыць, адзінае сачыненне «заўпакойнагажанру», асноўнай ідэяй якога з’яўляецца не смерць, а Вера, спакой, мір і любоў – «Рэквіем» французскага кампазітара-рамантыка Габрыэля Фарэ. 

Канцэрт адбудзецца 3 лістапада ў 15.00 у зале гарадскога Цэнтра культуры.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая