Дзень адчыненых дзвярэй адбудзецца ў Магілёўскім інстытуце МУС (вул. Крупскай, 67) 5 кастрычніка ў 15.00. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў адміністрацыі ВНУ.
Гасцей чакае выступленне кіраўнікоў інстытута, адказнага сакратара прыёмнай камісіі, экскурсія па ВНУ. Для тых, каму будзе неабходна больш падрабязная інфармацыя, правядуць індывідуальныя кансультацыі.
У гэты дзень таксама арганізуюць выставу спецыяльных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца ў паўсядзённай дзейнасці ДАІ, узбраення і спецсродкаў супрацоўнікаў міліцыі. Кафедра крымінальнага працэсу і крыміналістыкі прадэманструе навучэнцам розныя прылады і прыстасаванні з вобласці крымтэхнікі.
Завяршальным акордам Дня адчыненых дзвярэй стане канцэртная праграма, падрыхтаваная творчымі калектывамі ведамаснага ВНУ: вакальна-інструментальным ансамблем, танцавальным калектывам, групай рукапашнага бою і іншымі.
Прыёмная кампанія – 2019 на факультэце міліцыі ў Магілёўскім інстытуце МУС ужо пачалася. Да 15 красавіка 2019 года абітурыентам неабходна звярнуцца ў РАУС па месцы жыхарства. Падрабязная інфармацыя на сайце інстытута www.institutemvd.by. Па пытаннях звяртацца ў афіцыйную групу Магілёўскага інстытута МУС у сацыяльнай сетцы «Укантакце» vk.com/mimvd.
Магілёўскі інстытут МУС з’яўляецца найстарэйшай навучальнай установай сістэмы МУС і рыхтуе супрацоўнікаў органаў унутраных спраў для розных падраздзяленняў нашай краіны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31