Дзень горада 28 верасня адзначаць Клімавічы, Дрыбін, Касцюковічы, Крычаў, Мсціслаў і Хоцімск. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Праграмамі запланавана правядзенне мітынгаў ля месцаў вайсковай славы, вахт памяці, набажэнстваў у памяць аб загінулых у баях за вызваленне роднай зямлі. Прадугледжана работа тэматычных пляцовак устаноў культуры, сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці раённых Дамоў рамёстваў, канцэрты і інш.
Акрамя таго, у Клімавічах адбудзецца спартыўны велапрабег навучэнцаў ДЮСШ па цэнтральных вуліцах горада. У Дрыбіне выступіць заслужаная артыстка Беларусі Іна Афанасьева. У Касцюковічах пройдзе раённы конкурс «Уладар сяла». Дарэчы, у райцэнтры 28 верасня таксама адзначаць раённыя «Дажынкі». Мсціслаў прыме XVII фестываль мастацтваў імя народнага артыста Беларусі Мікалая Чуркіна. У Крычаве падвядуць вынік міжнароднага пленэру «Сожская палітра», а ў Хоцімску адкрыюць мемарыяльную дошку беларускаму паэту Аркадзю Куляшову.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка