У Магілёўскай вобласці дзвюхтысячны рубеж па намалоце збожжа узяў экіпаж камбайнераў ЗАТ «Агракамбінат «Зара» (Магілёўскі раён). Лідары жніва перасягнулі запаветную рысу 6 жніўня.
Для экіпажа «Зары» ў складзе старшага камбайнера Аляксея Макосава і яго памочніка Мікалая Мінчанкі тыдзень пачаўся з новай працоўнай перамогі. Стаўшы 4 дні таму тысячнікамі ў раёне, героі жніва паднялі планку, першымі ў вобласці намалаціўшы 2 тыс. т збожжа і рапсу. Павіншавалі працаўнікоў прама ў полі.

Уручаючы падарункі, старшыня райвыканкама Анатоль Дуцько падзякаваў доблеснаму экіпажу, кіраўніцтву гаспадаркі, усім спецыялістам і працаўнікам, якія прыклалі нямала намаганняў, каб вырасціць і сабраць багаты ўраджай. «Агракамбінат «Зара» ў чарговы раз даказаў, што ў гэтай гаспадарцы спецыялісты працуюць сапраўды на высокім узроўні, выконваючы ўсе тэхналогіі, каб вырасціць хлеб, – падкрэсліў кіраўнік раёна. – Я ўпэўнены, што для дадзенага сельгаспрадпрыемства гэта прамежкавы вынік, паколькі ў мінулыя гады на гэтым камбайне і па 6 тыс. т збожжа намалочвалі. На сённяшні дзень у гаспадарцы ёсць усё, каб дамагчыся высокіх вынікаў і атрымаць важкі каравай».

Калектыў агракамбіната даўно вядомы сваімі дасягненнямі не толькі ў раёне, але і ў краіне. Ці гэта не нагода для гонару? У гаспадарцы заўсёды высока шанавалі адказных і мэтанакіраваных працаўнікоў, якія самааддана працуюць на хлебнай ніве, заўважыў старшыня назіральнага савета ЗАТ «АК «Зара» Леанід Маісееў, уручаючы каштоўныя падарункі ад прафсаюза сельгаспрадпрыемства.

Ён таксама адзначыў, што экіпажы гаспадаркі не выпадкова з года ў год становяцца лідарамі ўборачнай кампаніі, гэта, перш за ўсё, вынік доўгай і карпатлівай працы. «Мы пачалі працаваць 33 гады таму, і ўжо ў той час у нас была самая высокая ўраджайнасць па раёне – 40 цэнтнераў з гектара. Усё таму, што ні ў чым не бывае дробязяў. Тэхналогіі прытрымліваемся ад «А» да «Я», стараемся ўкараняць на прадпрыемстве усё самае новае і найлепшае», – канстатаваў Леанід Маісееў.
Услед за Леанідам Маісеевым павіншаваў лідараў старшыня Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гейдэль. Узнагароджваючы герояў жніва дыпломамі за добрасумленную працу і дасягненне намалоту ў 2 тыс. т, ён пажадаў, каб хлебаробы ў сёлетняй ўборачнай кампаніі сталі найлепшымі ў рэспубліцы.

Выканальнік абавязкаў старшыні Магілёўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Валерый Разганаў уручыў працаўнікам адметныя знакі перадавікоў жніва. Цяпер на лабавым шкле камбайна пад кіраваннем Аляксея Макосава і Мікалая Мінчанкі з’явілася яшчэ адна зорка, якая сведчыць аб новай перамозе.

Для саміх лідараў жніва цяперашні сезон далёка не першы і заслужаных узнагарод у іх скарбонцы таксама ўжо нямала. Працаўнікі сёмы сезон працуюць на прасторах хлебнай нівы бок аб бок, у адной кабіне камбайна. Шэсць гадоў у ААТ «Палыкавічы» і першы год у ЗАТ «АК «Зара»». «У любым выпадку кожны раз атрымліваць узнагароду вельмі прыемна, але яе трэба зарабіць, – адзначыў Аляксей Макосаў. – Цана перамогі – цяжкая праца. Ці то першая тона, ці то другая, яна здабываецца вялікімі намаганнямі. Падчас уборачнай важна рабіць сваю працу якасна і адчуваць камбайн, прыслухоўвацца да кожнага гуку».
Мікалай Мінчанка дадаў, што для дасягнення добрага выніку важны і добры памочнік. У яго смелых планах выкласціся на ўборачнай па максімуме і намалаціць не менш за пяць тысяч тон збожжа.
Наперадзе яшчэ нямала некранутых палёў, таму ёсць усе шанцы намалаціць яшчэ не адну тысячу тон збожжа.
Як заўважыў намеснік генеральнага дырэктара сельгаспрадпрыемства па раслінаводстве Яўген Сялюгін, на 6 жніўня ў гаспадарцы ўбрана 40% плошчаў, ураджайнасць склала 63,7 ц/га. Гэта самы высокі паказчык па вобласці. «Калі б не вясновая засуха, ураджай мог бы быць яшчэ лепшым», – упэўнены ён.
Тым не менш, у гаспадарцы зрабілі ўсё магчымае, каб вырасціць хлеб. Цяпер справа за працаўнікамі палёў, а з такімі работнікамі ён ужо дакладна будзе прыбраны да апошняга зярнятка.

Па матэрыяле газеты «Прыдняпроўская ніва»
Фота Юліі Марковіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24