Семінар для дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі Магілёўскай вобласці «Рэгіянальныя СМІ ў эпоху лічбавізацыі: фарматы і канкурэнтаздольнасць на медыярынку» пройдзе сёння ў Горках. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.
У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Мінінфарма, мясцовага самакіравання, начальнікі галоўных упраўленняў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкамаў, кіраўнікі дзяржаўных рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі і журналісты, прадстаўнікі факультэта журналістыкі БДУ, запрошаныя эксперты ў сферы камунікацый.
Праграмай семінара прадугледжана абмеркаванне пытанняў дзейнасці рэдакцый, правядзенне трэнінгаў і майстар-класаў. Так, прадстаўнік кампаніі «Яндэкс» раскажа аб арганізацыі працы рэдакцый СМІ на інтэрнэт-пляцоўках. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры медыялогіі і вэб-журналістыкі факультэта журналістыкі БДУ Аляксандр Градзюшка выступіць з дакладам «Інтэрнэт-рэсурсы як эфектыўны інструмент фарміравання грамадскай думкі». Старшы выкладчык факультэта журналістыкі БДУ Дзмітрый Сіняўскі раскажа пра тэндэнцыі дызайну і тэхналогій вытворчасці рэгіянальных СМІ. Начальнік фінансава-эканамічнага аддзела Міністэрства інфармацыі Вольга Мурашова дасць тлумачэнні па пытанні ўмоў аплаты працы работнікаў рэдакцый СМІ, якія ўводзяцца ў дзеянне з 1 студзеня 2020 года.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Магілёўскі аблвыканкам, Горацкі райвыканкам.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка