Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці пры праверцы Кадзінскага сельвыканкама Магілёўскага раёна выявіў шматлікія парушэнні заканадаўства, паведаміў намеснік старшыні кантралюючага ведамства Аляксей Іглікаў.
Кантралёры ўстанавілі 75 выпадкаў невыканання грамадзянамі умоў прадастаўлення ім зямельных участкаў, у 18 з іх грамадзяне нават не прыступілі да заняцця зямель, у 57 – парушылі тэрміны будаўніцтва жылых дамоў. Пры гэтым сельскім выканкамам меры рэагавання па даўгабудзе не прымаліся.
Асобныя грамадзяне прымудрыліся пабудаваць жыллё з дзяржпадтрымкай у абласным цэнтры і атрымаць для гэтых жа мэтаў зямельныя ўчасткі без удзелу ў аўкцыёне. Таксама выяўлены парушэнні пры фарміраванні пераліку свабодных (незанятых) зямельных участкаў, незабеспячэнне належнага парадку на землях агульнага карыстання.
Матэрыялы праверкі накіраваны ў праваахоўныя органы. Мясцовым органам улады ўнесены прапановы па ліквідацыі парушэнняў, дзве службовыя асобы сельвыканкама прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24