Экалагічныя праекты могуць стаць асновай актывізацыі супрацоўніцтва Магілёўскай вобласці са Швецыяй. На гэта звярнула ўвагу Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Швецыі ў Беларусі Крысціна Юханесан сёння падчас сустрэчы са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Уладзімірам Даманеўскім.

Прыдняпроўскі край валодае магчымасцямі і канкрэтнымі ідэямі для супрацоўніцтва, адзначыла Крысціна Юханесан. «Я адносна нядаўна прыехала ў якасці пасла ў Беларусь і спрабую наведаць усе рэгіёны краіны для таго, каб сабраць інфармацыю аб існуючых праектах для арганізацыі партнёрства, – дадала яна. – Мы ведаем, напрыклад, што гандлёвы і эканамічны патэнцыял з Магілёўскай вобласцю далёка не вычарпаны. І галоўная мая задача цяпер – сабраць як мага больш звестак аб наяўных кропках сутыкнення і давесці іх да адпаведных колаў у Швецыі».

У нашым рэгіёне нядаўна пачала працаваць шведская кампанія, якая рэалізавала інвестыцыйны праект па дабычы біягазу са смецця. Крысціна Юханесан падкрэсліла, што інавацыі і экалогія – гэта прыярытэтныя напрамкі Швецыі ў арганізацыі міжнароднага супрацоўніцтва. Таму дыпламат з зацікаўленасцю паставілася да інфармацыі аб мерах па пераадоленні наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС у паўднёва-ўсходняй частцы Прыдняпроўскага краю.
Крысціна Юханесан паведаміла, што ў гэтым годзе ў Швецыі прынята рашэнне ўзмацніць фінансаванне экалагічных праектаў, у тым ліку ў Беларусі. У першую чаргу, гэта закране водаачыстку і водаадвядзенне. Пасол дадала, што ў лютым у Мінску адбыўся семінар пры ўдзеле Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, галоўнай тэмай якога стала перапрацоўка адходаў. На мерапрыемстве былі і прадстаўнікі Магілёўскай вобласці. «Мы цяпер разглядаем магчымасці працягу супрацоўніцтва ў гэтай сферы, і я ўпэўнена, што ў найбліжэйшай перспектыве канкрэтныя праекты з’явяцца ў вашым рэгіёне і яны будуць падтрыманы шведскім бокам».

Дыпламат адзначыла, што яна зацікаўлена ў пашырэнні кантактаў паміж нашымі краінамі. Важным складнікам ў гэтым кірунку з’яўляецца узаемны абмен турыстамі. «Мы спадзяёмся, што ў другой палове гэтага года ўмовы бязвізавага ўезду ў Беларусь вырастуць да 8-10 дзён, і нашы грамадзяне будуць паспяваць наведаць не толькі Мінск, але і іншыя рэгіёны Сінявокай», – сказала яна.
У сваю чаргу, Уладзімір Даманеўскі у якасці ідэй для ўмацавання партнёрскіх адносін прапанаваў адкрыць у Магілёўскай вобласці магазін IKEA і разгледзець магчымасць стварэння сумесных прадпрыемстваў. Ён падкрэсліў важнасць арганізацыі мерапрыемстваў, накіраваных на ўсталяванне кантактаў паміж моладдзю, бізнесменамі і мастацкімі калектывамі.

Гаворачы аб пошуку ўзаемных інтарэсаў паміж прадпрымальнікамі абедзвюх дзяржаў, губернатар асаблівую ўвагу звярнуў на Х Міжнародны інвестыцыйны форум «Млын поспеху», які 29-30 чэрвеня пройдзе ў Магілёве. Гэта найбуйнейшая пляцоўка для сустрэч, абмеркаванняў праектаў і планаў, дзе штогод збіраюцца бізнесмены з розных краін. Акрамя таго, Уладзімір Даманеўскі запрасіў Крысціну Юханесан прыняць удзел у свяце «Александрыя збірае сяброў», дзе ў гэтым годзе плануецца сабраць паслоў, якія працуюць у Беларусі.

Крысціна Юханесан з трохдзённым візітам знаходзіцца ў Магілёўскай вобласці. Учора дыпламат наведала шэраг сацыяльна-культурных устаноў горада на Дняпры. Праграмай сённяшняга дня запланаваны экскурсіі па прадпрыемствах сталіцы Прыдняпроўскага краю. 22 лютага пасол адправіцца ў Бабруйск.



Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка