Адкрытую экскурсію «Паасобны збор смецця і другасная перапрацоўка адходаў» арганізуюць 11 кастрычніка ў Магілёве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Цэнтры гарадскіх ініцыятыў.
«Найбольш выгадным для вытворчасці, бяспечным для здароўя чалавека, прыроды і навакольнага асяроддзя з’яўляецца метад другаснай перапрацоўкі бытавых і прамысловых адходаў, – адзначылі суразмоўцы. – Ён патрабуе высокай экалагічнай культуры грамадзян, удасканаленых тэхналогій, матэрыяльных затрат, арганізацыі паасобнага збору адходаў. Кожны з нас, безумоўна, можа ўнесці свой уклад у гэту добрую справу і арганізаваць раздзельны збор некаторых відаў бытавых адходаў, якія падлягаюць перапрацоўцы».
Падчас экскурсіі па Магілёўскім смеццеперапрацоўчым заводзе ўдзельнікам мерапрыемства раскажуць аб прынцыпах паасобнага збору смецця, яго сартаванні. Экскурсанты змогуць убачыць увесь тэхналагічны працэс перапрацоўкі адходаў.
Мерапрыемства бясплатнае, колькасць месцаў абмежавана. Для ўдзелу неабходна папярэдне зарэгістравацца па спасылцы да 9 кастрычніка. Пасля на электронную пошту прыйдзе інфармацыя пра дакладнае месца збору.
Пачатак экскурсіі ў 14.00.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59