Электраманцёр з Чэрыкаўскага раёна Ілля Макушкін стаў пераможцам II абласнога конкурсу «Малады гаспадар», які прайшоў у Бабруйскім раёне. На званне найлепшага прэтэндавала больш за 20 удзельнікаў – работнікі прадпрыемстваў сельскай гаспадаркі рэгіёна ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, аднак удача ўсміхнулася менавіта 27-гадоваму спецыялісту КСУП «Язерскі».

Другое месца замацавалася за 22-гадовым Антонам Шунькіным, загадчыкам сектара па раслінаводстве ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Касцюковіцкага райвыканкама, трэцяе – за 26-гадовым Кірылам Гаўрыльковым, афарміцелем гатовай прадукцыі Бабруйскага філіяла ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай».
Прыз «За самыя ўмелыя рукі» прысуджаны майстру вытворчага навучання Мсціслаўскага дзяржаўнага будаўнічага каледжа Аляксандру Краўцову. Яго выраб –стол ў антычным стылі – стаў сапраўдным упрыгожваннем конкурсу «Самаробкін».
«Сёння канкурсанты яшчэ раз даказалі, што ў аграпрамысловым комплексе Магілёўшчыны працуюць актыўныя, перспектыўныя і вельмі таленавітыя маладыя людзі, – падкрэсліў старшыня журы, старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гейдэль. – Радуе, што яны не толькі рэалізуюцца ў прафесіі і ўносяць пасільны ўклад у развіццё нашай вобласці, але і праяўляюць сябе ў творчасці, не баяцца выйсці на сцэну і паказаць сябе. Наша задача як арганізатараў – даць ім такую магчымасць».
Абласны конкурс «Малады гаспадар» сабраў аграномаў, заатэхнікаў, ветурачоў, вадзіцеляў, трактарыстаў, выкладчыкаў, інжынераў, навучэнцаў і іншых прадстаўнікоў сельскагаспадарчай галіны. Кожны з гэтых маладых людзей стаў фіналістам раённых этапаў аглядаў-конкурсаў, дзе маладым людзям таксама давялося дэманстраваць сваю хвацкасць і творчыя здольнасці.
На абласным этапе ўдзельнікі прайшлі некалькі выпрабаванняў. Так, конкурс «Візітоўка» меў на ўвазе аповяд пра сябе, сваёй працоўнай дзейнасці, сям’і і захапленнях, у «Кулінары» наразалі гародніну на суп, у «Аўтамабілісце» –мянялі на хуткасць кола, у «Снайперы» – дэманстравалі трапнасць у спаборніцтвах па дартсе, «Асілцы» – максімальную колькасць разоў выціскалі гіру, «Маім захапленні» – рыхтавалі творчае выступленне. На выставу-дэманстрацыю аўтарскіх вырабаў «Самаробкін» кожны канкурсант прадставіў працу, зробленую сваімі рукамі.
Па выніках усіх конкурсных этапаў удзельнікі атрымалі дыпломы адпаведных ступеняў, каштоўныя падарункі і грашовыя сертыфікаты.
Фота Міхаіла Севасцьянава
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую