Электронны кірмаш вакансій для жыхароў Магілёва запланаваны на 19 жніўня, паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама.
– Кірмаш пройдзе з 10.00 да 12.00. У гэты час у наймальнікаў і саіскальнікаў будзе магчымасць абмеркаваць пытанні працаўладкавання. Саіскальнікі змогуць азнаёміцца з наяўнымі вакансіямі, задаць пытанні, атрымаць кансультацыю і запрашэнне на субяседаванне. Наймальнікі ў сваю чаргу змогуць азнаёміцца з рэзюмэ тых, хто знаходзіцца ў пошуку працы, – адзначылі ва ўпраўленні.
Зараз фарміруецца спіс наймальнікаў і саіскальнікаў для ўдзелу ў кірмашы. Ён пройдзе на электроннай платформе e-vacancy.by.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59