Адзіны ў Магілёве «наглядчык гарадскіх гадзіннікаў» Генадзь Галоўчык працуе над цікавым праектам. Да канца вясны ў горадзе з’явіцца фантан з функцыяй гадзінніка.
«У цэнтры Магілёва на месцы былога Дома быту будуецца мультыфункцыянальны цэнтр. Інвестар прапанаваў мне ўпрыгожыць пляцоўку перад будынкам, і я распрацаваў праект, – расказаў Генадзь Галоўчык. – Усе дэталі раскрываць не буду. Скажу толькі, што гэта будзе дынамічны фантан з функцыяй гадзінніка, але без стрэлак і лічбаў – толькі са струямі вады».

Незвычайны аб’ект абяцае стаць адным з любімых месцаў для адпачынку магілёўцаў і для фотаздымкі.
Па матэрыяле sb.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59