XXII Міжнародны фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа» пройдзе ў Магілёве з 24 чэрвеня па 2 ліпеня. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама.
Акрамя вялікай канцэртнай праграмы, у фармаце музычнага форума адбудуцца традыцыйныя конкурсы вакалістаў, харавых і вакальных калектываў, выставы духоўнай літаратуры, канферэнцыі, майстар-класы, выступленні маладзёжных груп.
Ацэньваць удзельнікаў конкурснай праграмы будзе прафесійнае журы, у склад якога ўвойдуць вядомыя дзеячы культуры, музыкі з Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі, Польшчы і іншых краін. Першы фэст адбыўся ў 1993 годзе і з тых часоў музычны форум з’яўляецца значнай падзеяй у культурным і духоўным жыцці Магілёва і Беларусі. Ён даў пуцёўку ў жыццё многім аналагічным творчым праектам у Беларусі і за мяжой. За гады яго існавання ў мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 10 тыс. чалавек з больш чым 20 краін.
ПРАГРАМА правядзення
XXII Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа»
ў горадзе Магілёве ў 2017 годзе
24-30 чэрвеня
10.00-20.00 Духоўна-асветніцкая выстава-кірмаш «Беларусь Праваслаўная»
вул.Першамайская, 59а (адкрытая пляцоўка,
прыпынак «Дыягнастычны цэнтр»)
24 чэрвеня
12.00 Урачыстае адкрыццё духоўна-асветніцкай выставы-кірмашу «Беларусь Праваслаўная»
вул.Першамайская, 59а (адкрытая пляцоўка,
прыпынак «Дыягнастычны цэнтр»)
25 чэрвеня-2 ліпеня
Цыкл кніжных выстаў «Духоўнасць. Вечнасць. Музыка» – бібліятэка-філіял №2, 4
дзіцячая бібліятэка-філіял імя А. С. Пушкіна;
«Фестываль Магутны Божа – наша духоўная Скарбніца» – бібліятэка-філіял №4;
«Кіруе светам святло» – дзіцячая бібліятэка-філіял №3;
«Святло праваслаўнай кнігі» – дзіцячая бібліятэка-філіял №8;
«Святыя і святыні праваслаўя» – дзіцячая бібліятэка-філіял №10.
25 чэрвеня
9,00 Святочная Літургія
Магілёўскі кафедральны сабор Трох Свяціцеляў
11.00 Святочная Імша
Касцёл Успення Найсвяцейшай Панны Марыі
14.30-16.30 Канцэрт духоўнай музыкі А.Вівальдзі, кантата «Gloria»,
І.С.Бах, кантата «Magnificat» – хор Рыжскага латышскага таварыства «Austrums» г.Рыга, хор Таварыства латышскай культуры «Talava» г.Масква, камерны хор і сімфанічны аркестр установы культуры «Магілёўская гарадская капэла», салістка лаўрэат міжнародных конкурсаў Маргарыта Пісарэнка (г. Масква).
Касцёл Успення Найсвяцейшай Панны Марыі
26 чэрвеня-28 чэрвеня
11,00 Гучныя чытанні "З душою пра душу»
Дзіцячая бібліятэка-філіял №9
26 чэрвеня
14.00-15.00 «Духоўнай музыкі крыніца» – канцэрт харавых і вакальных калектываў удзельнікаў міжнароднага конкурсу «Магутны Божа» ў 2017 годзе.
пл.Зорак
14.00-17.30 Конкурснае праслухоўванне ўдзельнікаў міжнароднага конкурсу харавых і вакальных калектываў «Магутны Божа»
Касцёл Успення Найсвяцейшай Панны Марыі
16.00 Прэзентацыя персанальнай выставы работ магілёўскага
фотамастака М.В.Шчудло «Жывіце з мірам. Жывіце ў міры»
Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К.Маркса
16.00-21.00 Музычная духоўна-асветніцкая праграма «За ўсё табе, Гасподзь, дзякую», выступленне хрысціянскіх груп і салістаў: Макс Летч (Расія), Дэні (Нігерыя), Самуэль Калмыкоў (Ізраіль)
пл.Зорак
27 чэрвеня
11.00 Навукова-практычная канферэнцыя «Праваслаўная кніга – шлях да духоўнасці»
Канферэнц-зала кафедральнага сабора Трох Свяціцеляў
14.00-17.30 Конкурснае праслухоўванне ўдзельнікаў міжнароднага конкурсу харавых і вакальных калектываў «Магутны Божа»
Касцёл Успення Найсвяцейшай Панны Марыі
14.00-15.00 «З вераю ў душы» канцэрт харавых і вакальных калектываў удзельнікаў міжнароднага конкурсу «Магутны Божа» ў 2017 годзе.
пл.Зорак
16.00-21.00 Музычная духоўна-асветніцкая праграма «За ўсё табе, Гасподзь, дзякую», выступленне хрысціянскіх груп і салістаў: Інета (Латвія), група «Рыбы» (Беларусь), гр. «Not in idol» (Малдова)
пл.Зорак
21.00-23.00 Гала-канцэрт XXII Міжнароднага фестывалю духоўнай
музыкі «Магутны Божа»
стадыён «Спартак»
28 чэрвеня
10.00-13.00 Рэпетыцыя конкурсных праслухоўванняў удзельнікаў міжнароднага конкурсу харавых і вакальных калектываў «Магутны Божа»
Касцёл Успення Найсвяцейшай Панны Марыі
13.00-16.00 Конкурснае праслухоўванне ўдзельнікаў міжнароднага конкурсу харавых і вакальных калектываў «Магутны Божа»
Касцёл Успення Найсвяцейшай Панны Марыі
14.00-15.00 «Чысты голас нябёсаў» – канцэрт харавых і вакальных калектываў удзельнікаў міжнароднага конкурсу «Магутны Божа» ў 2017 годзе.
пл.Зорак
16.00-21.00 Музычная духоўна-асветніцкая праграма «За ўсё табе, Гасподзь, дзякую», выступленне хрысціянскіх груп і салістаў: Андрэа Робінсан (Вялікабрытанія), Irena (Узбекістан), Крысціна Асельскі (ЗША)
пл.Зорак
17.00 Свята перазвону «Свет святла і дабра». Узнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў міжнароднага конкурсу харавых і вакальных калектываў «Магутны Божа» ў горадзе Магілёве ў 2017 годзе.
Архірэйскі вал
29 чэрвеня
14.00-15.00 «Духоўнай радасці ззянне» – канцэрт харавых і вакальных калектываў удзельнікаў міжнароднага конкурсу «Магутны Божа» ў 2017 годзе.
пл.Зорак
16.00-21.00 Музычная духоўна-асветніцкая праграма «За ўсё табе, Гасподзь, дзякую», выступленне хрысціянскіх груп і салістаў: гр. «Laudans» (Беларусь), Eleoni (Грузія), гр.К.E.L.C. (Сальвадор)
пл.Зорак
18,00 Канцэрт дзяржаўнага рускага народнага хору ім. М.Я.Пятніцкага
ДУК «Палац культуры вобласці»
30 чэрвеня
14.00-15.00 Канцэрт хору Дзіцячага Цэнтра культуры Бялграда (Сербія).
пл.Зорак
15.00 Цырымонія афіцыйнага закрыцця духоўна-асветніцкай выставы-кірмашу «Беларусь Праваслаўная»
вул.Першамайская, 59а (адкрытая пляцоўка,
прыпынак «Дыягнастычны цэнтр»)
16.00-21.00 Музычная духоўна-асветніцкая праграма “За ўсё табе, Гасподзь, дзякую”, выступленне хрысціянскіх груп і салістаў: Steffen Bay (Данія), Даля (Літва), Аnita (Украіна)
пл.Зорак
20.00 Канцэрт арганнай музыкі. Арганіст Іаганес Геферт (ФРГ)
Касцёл Успення Найсвяцейшай Панны Марыі
1 ліпеня
18.00-20.00 Выступленне хрысціянскіх груп і салістаў:
гр. «Адлюстраванне неба» (Расія), гр. «Nuteki» (Беларусь)
пл.Зорак
2 ліпеня
15.00-16.30 Канцэрт Даўгаўпілскага камернага аркестра і хору «Даўгава» (г.Даўгаўпілс, Латвія)
Касцёл Успення Найсвяцейшай Панны Марыі
16.00-19.00 Музычная духоўна-асветніцкая праграма «За ўсё табе, Гасподзь, дзякую», выступленне хрысціянскіх груп і салістаў: Ара Каджаян (Арменія), гр. «Небасхіл» (Беларусь), Holmsgaard Peter (Данія)
пл.Зорак
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка