Раённы фестываль сучаснай эстраднай музыкі «Тэрыторыя сустрэч – 2018. І зноў спявае моладзь» адбудзецца 24 жніўня ў Клічаве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.
Форум пачнецца ў 19.00 у гарадскім парку. Тут будзе праходзіць конкурс выканаўцаў эстраднай музыкі і песні, у якім прымуць удзел маладыя людзі ў дзвюх узроставых катэгорыях: 13-17 гадоў і 18-30 гадоў. Удзельнікі творчага спаборніцтва прадставяць на суд журы па два творы: творы рускага, беларускага ці замежнага кампазітара, апрацоўка народнай песні.
У праграме фестывалю таксама запланаваны выступленні вакальна-інструментальнага ансамбля «Пандшэр» Клічаўскага раённага Дома культуры, праца спартыўнай пляцоўкі і атракцыёнаў, выстава работ маладых мастакоў «Алея натхнення». Акрамя таго, удзельнікі клуба бардаўскай песні «Спявай, мая гітара» раённага Дома культуры правядуць майстар-клас ігры на гітары. Вечарам, з 21.00 да 23.00, адбудзецца маладзёжная дыскатэка «Феерыя фарбаў».
Фестываль «Тэрыторыя сустрэч – 2018. І зноў спявае моладзь» праводзіцца штогод з 2014 года. Яго мэта – выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі, стварэнне ўмоў для іх самарэалізацыі, фарміраванне творчага асяроддзя для зносін моладзі, якая займаецца песеннай творчасцю.
Заснавальнікамі форуму выступаюць аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Клічаўскага райвыканкама, Клічаўскі раённы камітэт ГА «БРСМ», ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Клічаўскага раёна».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07