XI адкрыты фестываль творчасці замежных студэнтаў «Дружба народаў» адбудзецца 17-18 мая ў Беларуска-Расійскім універсітэце. Аб гэтым паведамілі ва ўстанове адукацыі.
Творчыя здольнасці прадэманструе каля 40 прадстаўнікоў пяці беларускіх вышэйшых навучальных устаноў з Азербайджана, Туркменістана, Таджыкістана, Казахстана, Кітая, Конга, Ганы і Грэцыі. Завочна прыме ўдзел у форуме моладзь з Новасібірскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Студэнты знялі на відэа сваё выступленне, якое гледачы і журы ўбачаць на экране.
Канкурсанты будуць змагацца за перамогу ў намінацыях: «Вакальна-харавая творчасць», «Інструментальная, вакальна-інструментальная творчасць», «Харэаграфічнае мастацтва», «Тэатральнае мастацтва». Дадаткова Маладзёжнай садружнасцю «Спадчына» Рускага культурна-асветніцкага таварыства заснаваны спецыяльны прыз «За найлепшае выкананне песні на рускай мове» і «За найлепшае выкананне песні на беларускай мове».
Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 18 мая падчас гала-канцэрта. Плануецца, што ў цырымоніі прыме ўдзел галоўны спецыяліст Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Яўгенія Субоціна.
У рамках фестывалю таксама адкрыецца выстава «Свет ЕАЭС» і экспазіцыя цвярскіх мастакоў «На адной зямлі».
Фестываль «Дружба народаў» праводзіцца на базе БРУ з 2008 года. Асноўная мэта спаборніцтва – устанаўленне новых творчых кантактаў паміж студэнтамі розных краін, нацыянальнасцей, распаўсюджванне і адраджэнне нацыянальных традыцый.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31