Фестываль «З суседзямі ў дружбе жывём», прымеркаваны да 750-годдзя Магілёва, адбудзецца 5 кастрычніка ў абласным цэнтры. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў грамадскім аб’яднанні «Рускае культурна-асветніцкае таварыства».
У 10.00 на базе сярэдняй школы № 45 (вул. А. Куляшова, 20) пачнецца Круглы стол «Уклад выхадцаў з Расіі ў сацыяльна-эканамічнае развіццё Магілёва». У час мерапрыемства прэзентуюць зборнік нарысаў «Расейцы ў гісторыі Магілёўскага краю». Плануецца, што ў пасяджэнні возьмуць удзел кіраўнік Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Мінску Сяргей Крупо, саветнік Пасольства Расіі ў Беларусі Маргарыта Навадворская, намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Ала Галушка, прадстаўнікі вышэйшых навучальных устаноў, члены грамадскіх аб’яднанняў расійскіх суайчыннікаў і ветэранаў Магілёва.
Завершыць фестываль канцэртная праграма «З суседзямі ў дружбе жывём».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59