Рус Бел Eng 中文

Фінал абласнога этапу моладзевай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі» адбудзецца 18 верасня ў Магілёўскім касцёле Узнясення Панны Марыі і святога Станіслава

Фінал абласнога этапу рэспубліканскай моладзевай дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі» стартуе 18 верасня ў 11.30 у Магілёўскім касцёле Узнясення Панны Марыі і святога Станіслава. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў АК ГА «БРСМ».

Адкрые мерапрыемства тэматычная экскурсія па саборы. У 12.00 тут адбудзецца дыялог «Моладзь і рэлігія ў сучасным свеце». У дыскусіі прымуць удзел прадстаўнікі органаў выканаўчай улады, духавенства, навукі, філосафы, рэлігіязнаўцы, валанцёры руху ГА «БРСМ» «Добрае сэрца». Яны высвятляць, як цяперашняе пакаленне хлопцаў і дзяўчат ставіцца да рэлігіі, ці часта звяртаецца ў царкву і касцёл па дапамогу ў вырашэнні праблемных сітуацыі і інш.

Пасля адкрытага дыялогу ў 13.30 на тэрыторыі сабора пройдзе працоўная акцыя «# заДело». Валанцёры дапамогуць вынесці будаўнічае смецце з крыпты касцёла.

Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Аднаўленне святынь Беларусі» рэалізуецца з 2013 года па ініцыятыве БРСМ. У 2018 годзе ў межах праекта ў Магілёўскай вобласці добраўпарадкавалі 56 культавых аб’ектаў, дзе было задзейнічана 67 валанцёрскіх атрадаў, якія ўключаюць больш за 700 чалавек.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая