Рус Бел Eng 中文

Фінал абласнога турніру па праграмаванні Coding Fest-2 адбудзецца 17 лістапада ў Беларуска-Расійскім універсітэце

Фінал абласнога турніру па праграмаванні Coding Fest-2 адбудзецца 17 лістапада ў Беларуска-Расійскім універсітэце (вул. Ленінская, 89, вучэбны корпус №2, аўдыторыя №213). Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця».

У завочным этапе спаборніцтва прынялі ўдзел 14 праектаў, 10 з якіх будуць змагацца за права стаць найлепшымі ў галоўным спаборніцтве. Іх аўтарамі з’яўляюцца дзеці ва ўзросце ад 14 да 31 года.

Праграма мерапрыемства будзе складацца з дзвюх частак. Адукацыйны блок уключае майстар-класы ад бізнес-трэнераў і прадстаўнікоў IT-кампаній, кансультацыі спецыялістаў і ментараў з нагоды конкурсных праектаў і іх дапрацоўкі (пачатак у 10.00). Далей удзельнікаў чакае прэзентацыя-абарона праектаў, вызначэнне пераможцаў і ўзнагароджанне (пачатак у 15.00).

Арганізатарам турніру выступае Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця пры падтрымцы ўпраўлення адукацыі і камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама, партнёрамі і спонсарамі, у ліку якіх Беларуска-Расійскі ўніверсітэт, Awem Games, Epam Systems, iTechArt Group, Велком АЦС.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая