Рус Бел Eng 中文

Фінал турніру па праграмаванні CodingFest-3 адбудзецца 23 лістапада ў Магілёве

Фінал турніру па праграмаванні CodingFest – 3 адбудзецца 23 лістапада ў Магілёве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла кіраўнік праекта ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця» Святлана Януковіч.

У завочным этапе спаборніцтва прынялі ўдзел 17 праектаў, 9 з якіх пазмагаюцца за права стаць найлепшымі ў галоўным спаборніцтве. «Восеньскі турнір па праграмаванні стаў для Магілёўшчыны традыцыйным, – адзначыла суразмоўца. – Прычым яго папулярнасць расце з кожным годам. У гэтым сезоне ўпершыню на конкурс былі заяўленыя работы школьнікаў, таксама ўзрасла колькасць індывідуальных і студэнцкіх праектаў».

Паводле слоў Святланы Януковіч, прадастаўленыя працы разнастайныя па тэматыцы. У іх ліку – мабільны дадатак «Героі вайны, увекавечаныя ў гісторыі Магілёва»; анлайн-запіс у салон прыгажосці; віртуальная лабараторыя «Энергазберажэнне»; навучальная гульня для дашкольнікаў «Формы»; зборка/разборка камп’ютара ў дапоўненай рэальнасці; сістэма дыстанцыйнага навучання праграмаванню; навучалая гульня па асновах энергазберажэння і электрабяспекі «Адзін дзень»; матэматыка ў задачах 2 клас; web-дадатак па кантролі выканання практычных і лабараторных работ; ПДР-тэст праезду скрыжаванняў у розных сітуацыях з магчымасцю выкарыстання дапоўненай рэальнасці і інш.

Арганізатарам турніру CodingFest – 3 выступае Магілёўскае Агенцтва рэгіянальнага развіцця сумесна з Беларуска-Расійскім універсітэтам пры падтрымцы камітэта эканомікі і галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта. Партнёры і спонсары-EPAM Systems, Artezio, iTechart Group, AWEM Games, Velcom, Midis, IT акадэмія Крок (Бабруйск). У складзе экспертаў, ментараў і журы ўвайшлі прадстаўнікі магілёўскіх кампаній, непасрэдна зацікаўленыя ў развіцці IT-патэнцыялу моладзі ў рэгіёне.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая