Фізкультурна-аздараўленчы комплекс з басейнам «Жамчужына» ў Асіповічах, які плануюць адкрыць ужо сёлета, зможа адначасова прымаць больш за 350 чалавек. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні Асіповіцкага райвыканкама Ганна Землянухіна.

Будаўніцтва аб’екта практычна завершана. Зараз ідуць пуска-наладачныя работы, праверка будынка і яго найбольш адказных сістэм на адпаведнасць стандартам бяспекі, надзейнасці і экалагічнасці.
Шматфункцыянальны крыты будынак ўключае 3 басейны: для спартыўнага плавання на тры дарожкі; свабоднай канфігурацыі з элементамі аквапарку і эфектам горнай ракі; для навучання плаванню дзяцей ад 3 да 6 гадоў. Акрамя таго, тут размяшчаецца зала для заняткаў аэробікай і трэнажорная зала, саўна на 5 чалавек. Ёсць буфет на 20 пасадачных месцаў, більярдавая на 2 сталы. ФАК забяспечаны элементамі безбар’ернага асяроддзя: стацыянарным пандусам, пасажырскім ліфтам, спецыяльна абсталяванымі санвузламі, душавымі і распранальнямі.
«Жамчужына» пабудавана пры фінансавай падтрымцы ААТ «Газпром трансгаз Беларусь». Адразу пасля прыёмкі аб’екта ФСК «Алімпія», у інфраструктуру якога будзе ўключаны новы комплекс, зоймецца рашэннем кадравых пытанняў. Трэба знайсці розных спецыялістаў, у тым ліку са спецыфічнай кваліфікацыяй. Напрыклад, апаратчыка хімвадаачысткі, слесара па кантрольна-вымяральных прыборах, інструктара-выратавальніка на водах і інш.
Заняткі ў секцыях па плаванні для юных жыхароў Асіповічаў у «Жамчужыне» будуць бясплатнымі, а вось прадастаўленне іншых паслуг – наведванне аквазоны, саўны, більярднай, заняткі ў трэнажорнай зале і зале для аэробікі – на платнай аснове. Інфармацыю аб працы секцый па плаванні і іншых паслугах размесцяць на сайце ФСК «Алімпія» (olimpiya.by).
Па матэрыяле gzt-akray.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі