V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе 26-28 верасня, прымуць гарады Магілёў, Горкі і Шклоў. Пра гэта сёння журналістам паведаміў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.
Юбілейны форум будзе праходзіць не толькі ў самім Магілёве, але таксама ў Горках і Шклове, адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Паводле яго слоў, плануецца правесці цэлую серыю мерапрыемстваў, у якіх рэгіёны прымуць удзел не толькі на ўзроўні абласцей, але і раёнаў, гарадоў, асабліва тых, што звязаны пабрацімскім рухам.
На палях Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі таксама будзе працаваць Савет дзелавога супрацоўніцтва. Плануецца, што ў ім прымуць удзел кіраўнікі ключавых прадпрыемстваў, у якіх ёсць узаемная зацікаўленасць у паглыбленні эканамічнага ўзаемадзеяння, прамысловай, сельскагаспадарчай кааперацыі, рэалізацыі адукацыйных праектаў.
Акрамя таго, падчас юбілейнага форуму пройдзе серыя маладзёжных, спартыўных, культурных мерапрыемстваў.
Арганізатары разлічваюць, што, як і ў папярэднія гады, гаспадарчыя суб’екты і рэгіёны заключаць на форуме новыя камерцыйныя кантракты і пагадненні, якія будуць стымуляваць узаемны гандаль і прамысловую кааперацыю. Старшыня Савета Рэспублікі лічыць, што гэтаму будзе спрыяць адпаведная сітуацыя на рынках дзвюх дзяржаў. Чакаецца, што кантрактаў па выніках форуму будзе падпісана не менш чым на $ 400 млн.
Сёння ў Савеце Рэспублікі пад кіраўніцтвам Міхаіла Мясніковіча праходзіць пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. У найбліжэйшы час плануецца сумеснае з расійскім бокам пасяджэнне аргкамітэта.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка