У выставе-кірмашы рамёстваў «Горад майстроў», якая адбудзецца ў час правядзення V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, прыме ўдзел больш за 450 майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, артыстаў і калектываў дзвюх краін. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні культуры Магілёўскага аблвыканкама.
Краіну-суседку прадставяць творчыя дэлегацыі з Белгародскай, Бранскай, Валагодскай, Калужскай, Курскай, Ніжагародскай, Самарскай, Смаленскай, Цвярской абласцей, Дагестана, Марый Эл, Комі, Рэспублікі Саха, Башкартастана, Карачаева-Чэркескай Рэспублікі, Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі. Сінявокую прэзентуюць майстры з усіх абласцей і па ўсіх напрамках народных промыслаў.
Падчас нацыянальных святочных экспазіцый пройдуць майстар-класы, выставы-продажы вырабаў мастацкіх рамёстваў, фальклорна-гульнявыя праграмы, дэгустацыі нацыянальных страў і іншыя мерапрыемствы.
На плошчы Зорак ўсталююць сцэнічны комплекс. На працягу ўсіх дзён працы выставы-кірмашу тут будзе праходзіць канцэртная праграма «Садружнасць культур – садружнасць народаў» з удзелам аматарскіх калектываў Беларусі і Расіі.
V Форум рэгіёнаў пройдзе ў Магілёве 10-12 кастрычніка. Яго арганізатарамі выступаюць Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савет Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі. Мерапрыемства праводзіцца штогод па чарзе ў Беларусі і Расіі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка