Рэспубліканскі творчы фотаконкурс «Шчаслівая сям’я» аб’яўлены ў Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства інфармацыі.
Творчае спаборніцтва праводзіцца па шасці намінацыях: «Сямейныя традыцыі», «Прыгажосць мацярынства», «У аб’ектыве – тата!», «Вялікая сям’я – вялікае шчасце», «Адна дарога на дваіх», «Разам працуем – разам адпачываем».
Удзельнікамі могуць стаць прафесійныя і непрафесійныя фатографы, якія пражываюць у Беларусі, незалежна ад узросту і прафесійнай дзейнасці, якія хочуць падзяліцца станоўчым вопытам сямейных узаемаадносін, дасягнутымі поспехамі ў розных галінах дзейнасці, унікальнымі ідэямі і знаходкамі, вынікамі фотатворчасці.
Матэрыялы неабходна прадставіць у Міністэрства інфармацыі на электронную пошту ups@mininform.gov.by з пазнакай «На фотаконкурс «Шчаслівая сям’я». Матэрыялы афармляюцца ў выглядзе заархіваванай папкі, якая змяшчае запоўненую заяўку ў электронным выглядзе, падборку фатаграфій у адпаведнасці з заяўленай намінацыяй. Кожная фатаграфія павінна быць захавана пад сваёй уласнай назвай. Кожны ўдзельнік можа заяўляцца ў любой колькасці намінацый, але прадастаўляць не больш за пяць работ у кожнай з іх.
Матэрыялы падаюцца не пазней за 1 лістапада 2018 года.
Арганізатарамі творчага спаборніцтва з’яўляецца Міністэрства інфармацыі Беларусі, рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда»». Яго асноўныя мэты – папулярызацыя ў грамадстве традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, здаровага ладу жыцця, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства, фарміраванне ўстаноўкі ў маладога пакалення на стварэнне паўнавартаснай сям’і, на здаровы лад жыцця, прапаганда гендарнай роўнасці, абароны правоў дзяцей, умацаванне сувязі паміж пакаленнямі і інш.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59