У межах маніторынгу цэн на сацыяльна значныя тавары і паслугі Нацыянальны прафцэнтр неаднаразова звяртаў увагу на пытанне істотнага росту кошту аплаты за інтэрнаты. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
ФПБ правяла маніторынг суадносін кошту пражывання ў інтэрнатах і ўзроўню даходаў. У работнікаў шэрагу прадпрыемстваў расходы на аплату пражывання ў інтэрнатах перавышаюць 30% ад налічанай заработнай платы.
Федэрацыя прафсаюзаў звярнулася ў Савет Міністраў з прапановай знізіць плату за карыстанне жылым памяшканнем у інтэрнатах шляхам прымянення паніжальных каэфіцыентаў, а таксама прэферэнцый для асоб пенсійнага ўзросту і іншых катэгорый грамадзян.
Па даручэнні Саўміна аблвыканкамы правялі работу па пераглядзе і карэкціроўцы раней прынятых рашэнняў. Былі прыняты інструкцыі, якія прадугледжваюць магчымасць прымянення паніжальных каэфіцыентаў. Аднак у шэрагу выпадкаў уласнікі інтэрнатаў не ўстанавілі такія каэфіцыенты ці абмежаваліся мінімальным зніжэннем.
Нагадаем, прафсаюзны маніторынг цэн на сацыяльна значныя тавары і паслугі праводзіцца з мая 2017 года па ўсіх абласцях і горадзе Мінску. Так, па дадзеных за апошнія чатыры месяцы 2018 года назіраецца дастаткова стабільная сітуацыя па цэнах на прадукты харчавання. Разам з тым адзначаецца рост цэн на бабовыя (22%), крупы прасяныя (21%) і птушку (18%).
Пад кантролем спецыялістаў ФПБ таксама знаходзіцца кошт адзення, бялізны і абутку. Беларускім прафсаюзам работнікаў гандлю ў жніўні быў праведзены маніторынг набораў адзення, бялізны, абутку і канцылярскіх прыладаў для падрыхтоўкі дзяцей да школы. Так, сярэдні кошт школьнай экіпіроўкі (адзенне, абутак, канцылярскія і пісьмовыя тавары) для хлопчыка-першакласніка склаў Br619 (рост у адносінах да мінулага года 106,5%), для дзяўчынкі – Br655, 9 (104,5%).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59