Французскія кампаніі гатовы прадаставіць сучасныя тэхналогіі і абсталяванне для мадэрнізацыі прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці. На гэта звярнулі ўвагу сёння Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Францыі ў Беларусі Дзідзье Канес на афіцыйнай сустрэчы са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Уладзімірам Даманеўскім.

Госць упершыню прыбыў з візітам у наш рэгіён, таму асноўныя мэты яго паездкі – наладжванне кантактаў, азнаямленне з патэнцыялам Прыдняпроўскага краю і магчымасцямі супрацоўніцтва ў розных сферах. Дзідзье Канес ужо наведаў два прамысловыя аб’екты. Дыпламат пераканаўся ў тым, што прадпрыемства галоўнага французскага інвестара ў Беларусі кампаніі Danone – СТАА «Юнімілк Шклоў», якое займаецца перапрацоўкай малака, – функцыянуе эфектыўна і мае намер далей развівацца. Таксама пасла ўразіў маштаб вытворчасці і высокі ўзровень тэхналагічных працэсаў кампаніі «Сервалюкс», якая спецыялізуецца на вытворчасці і перапрацоўцы мяса птушкі.
Гаворачы аб супрацоўніцтве ў галіне эканомікі, бакі адзначылі невялікі, але стабільны рост як у дачыненні да экспарту ў Францыю тавараў, вырабленых у Магілёўскай вобласці, так і імпарт з гэтай краіны ў нашы рэгіён. «Гэта тэндэнцыя сведчыць аб тым, што насельніцтву Прыдняпроўскага краю даступная і цікавая французская прадукцыя, а нашы прадпрыемствы гатовы наладжваць больш цеснае супрацоўніцтва», – падкрэсліў Уладзімір Даманеўскі.

Губернатар звярнуў увагу дыпламата на тэму перапрацоўкі бытавых адходаў, якая з’яўляецца дастаткова сур’ёзнай для вобласці. Пытанне абмяркоўвалася з некалькімі кампаніямі з розных краін, аднак дасягнуць пэўнага выніку не атрымалася. «У ідэале нам неабходна тэхналогія, дзякуючы якой можна было б атрымаць дадатковы прадукт другаснага паходжання», – канстатаваў Уладзімір Даманеўскі.
Зацікаўлены рэгіён у сучасных метадах перапрацоўкі агароднінай і пладоваагароднінай прадукцыі, а таксама тэхналогіях вырабу жалезабетонных канструкцый рознай канфігурацыі з мантажом прама на пляцоўцы для наяўных на тэрыторыі вобласці цэментных заводаў.
На думку Уладзіміра Даманеўскага, для Клімавіцкага лікёра-гарэлачнага завода было б карысна азнаёміцца з вопытам вытворчасці алкагольнай прадукцыі французскіх кампаній.

Губернатар расказаў аб спрыяльным інвестыцыйным клімаце ў вобласці і добрых перспектывах вядзення бізнесу, у тым ліку ў паўднёва-ўсходнім рэгіёне. Уладзімір Даманеўскі звярнуўся да Дзідзье Канеса з прапановай разгледзець магчымасць арганізацыі візіту французскіх бізнесменаў на Магілёўшчыну з мэтай больш дэталёвага азнаямлення з наяўнымі інвестыцыйнымі праектамі. Ён таксама запрасіў Дзідзье Канеса прыняць удзел у значных падзейных мерапрыемствах, якія пройдуць у самы блізкі час. Гэта міжнародны фестываль народнай творчасці «Вянок дружбы» у Бабруйску і свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна.

У сваю чаргу пасол адзначыў, што французскаму боку цікава развіццё супрацоўніцтва з рэгіёнам ва ўсіх сферах, але ў прыярытэце – эканамічны складнік. «Французскія кампаніі могуць прапанаваць праекты, тэхналогіі і абсталяванне, карысныя для Магілёўская вобласці», – упэўнены дыпламат. Ён адзначыў таксама актывізацыю супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і дынамічнае развіццё Цэнтра інфармацыйных рэсурсаў французскай мовы і культуры ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А. Куляшова, паабяцаў узмацніць яго падтрымку.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка