Гала-канцэрт VIII фестывалю патрыятычнай песні «Чырвоная гваздзіка» пройдзе 10 лютага ў 11.00 у Магілёўскім інстытуце МУС. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным кадэцкім вучылішчы, якое з’яўляецца арганізатарам мерапрыемства.
Па словах суразмоўцаў, падрыхтоўчы этап фестывалю стартаваў яшчэ ў студзені, калі ад меркаваных удзельнікаў творчага спаборніцтва прымалі заяўкі. Адборачны тур пачаўся 6 лютага і скончыцца сёння. У ліку жадаючых пазмагацца за перамогу выхаванцы Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча, кадэцкіх вучылішчаў і спецыялізаваных ліцэяў рэспублікі, Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, навучэнцы сярэдніх агульнаадукацыйных і спецыяльных навучальных устаноў ва ўзросце ад 10 да 20 гадоў.
Згодна з намінацыямі, журы ацэньвае як сольныя нумары, так і творчасць вакальных і вакальна-інструментальных калектываў. Са сцэны гучаць песні, якія расказваюць пра подзвігі народа ў Вялікай Айчыннай вайне і лакальныя ваенныя канфлікты, любоў да Айчыны, прысвечаныя 100-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Па выніках адборачнага тура для ўдзелу ў конкурсным гала-канцэрце фестывалю будзе дапушчана каля 10 нумароў. Сярод іх плануецца абраць уладальніка Гран-пры і прысудзіць тры прызавыя месцы. Астатніх ўзнагародзяць дыпломамі.
Фестываль «Чырвоная гваздзіка» спрыяе маральнаму і эстэтычнаму выхаванню падрастаючага пакалення, павышае цікавасць навучэнцаў да творчасці паэтаў і кампазітараў, якія ствараюць творы на патрыятычную тэматыку, пашырае веды пра літаратурна-музычную спадчыну краіны, развівае творчыя здольнасці, адзначыла субяседніца.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31