Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 18 кастрычніка ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны традыцыям беларускага народа, захаванню і развіццю нацыянальнай культуры. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.
Кіруючыя работнікі аблвыканкама, яго структурных падраздзяленняў і абласных ведамстваў, якія ўваходзяць у склад інфармацыйных груп пад кіраўніцтвам членаў абласнога выканаўчага камітэта, а таксама члены інфармацыйных груп гар- і райвыканкамаў, адміністрацый Магілёва і Бабруйска выступяць у працоўных калектывах рэгіёна. Яны раскажуць аб ключавых напрамках палітыкі Беларусі ў сферы культуры, рэалізацыі знакавых сацыяльна-культурных праектаў, сістэме падрыхтоўкі кадраў, забеспячэнні захавання і папулярызацыі беларускай нацыянальнай культуры і мовы, кнігавыданні, бібліятэчнай і музейнай справе, кінематаграфіі, народнай творчасці, ахове гісторыка-культурнай спадчыны і інш.
У якасці дадатковых разгледзяць тэмы вытворчага траўматызму і аховы працы ў Магілёўскай вобласці, папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх у асенне-зімовы перыяд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка