Рус Бел Eng 中文

Галоўная тэма АДІ ў лістападзе: «Развіццё ў Рэспубліцы Беларусь прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванне дзелавой актыўнасці»

Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 16 лістапада ў гарадах і раёнах Магілёўшчыны, будзе прысвечаны развіццю прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванню дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.

Кіруючыя работнікі аблвыканкама, яго структурных падраздзяленняў і абласных ведамстваў, якія ўваходзяць у склад інфармацыйных груп, пад кіраўніцтвам членаў абласнога выканаўчага камітэта, а таксама члены інфармацыйных груп гар- і райвыканкамаў, адміністрацый Магілёва і Бабруйска выступяць у працоўных калектывах рэгіёна. Яны азнаёмяць з агульнай статыстыкай і эканамічнымі паказчыкамі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў краіне і рэгіёне, раскажуць аб мерах па паляпшэнні дзелавога асяроддзя ў Беларусі, падаткаабкладанні, дзяржаўнай падтрымцы суб’ектаў прыватнага сектара эканомікі, удасканаленні кантрольнай дзейнасці і інш.

У якасці дадатковай тэмы разгледзяць праблемы вытворчага траўматызму і аховы працы ў Магілёўскай вобласці, а таксама праінфармуюць аб страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і ў побыце. Акрамя таго, удзельнікам АДІ паведамяць аб правядзенні месячніка «Белая трость» і пра тое, што трэба ведаць відушчым пры кантактах са сляпымі.

Матэрыялы для членаў інфармацыйна-прапагандысцкіх груп

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая