Рус Бел Eng 中文

Галоўная тэма АДзІ ў верасні – «Дзяржаўная інфармацыйная палітыка ў Рэспубліцы Беларусь. Механізм рэалізацыі»

Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 21 жніўня ў гарадах і раёнах Магілёўшчыны, будзе прысвечаны дзяржаўнай інфармацыйнай палітыцы ў Беларусі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.

Кіруючыя работнікі аблвыканкама, яго структурных падраздзяленняў і абласных ведамстваў, якія ўваходзяць у склад інфармацыйных груп, пад кіраўніцтвам членаў абласнога выканаўчага камітэта, а таксама члены інфармацыйных груп гар- і райвыканкамаў, адміністрацый Магілёва і Бабруйска выступяць у працоўных калектывах рэгіёна. Яны раскажуць пра сусветныя тэндэнцыі развіцця інфармацыйнай сферы, прававыя асновы дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў Беларусі, ахарактарызуюць медыяпрастору краіны і прааналізуюць тэндэнцыі яе развіцця. Таксама інфарматары прадставяць звесткі аб найбуйнейшых інфармацыйных брэндах, дзяржаўнай падтрымцы айчынных СМІ і інш.

У якасці дадатковай тэмы разгледзяць ход уборачнай кампаніі ў Магілёўскай вобласці і правядзенне абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2017» у Клічаве. Акрамя таго, удзельнікаў АДзІ праінфармуюць аб неафіцыйным рынку аказання фінансавых паслуг.

 

Матэрыялы для членаў інфармацыйна-прапагандысцкіх груп

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая