Рус Бел Eng 中文

Галоўная тэма адзінага дня інфармавання ў чэрвені – нацыянальная турыстычная індустрыя

Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 15 чэрвеня ў гарадах і раёнах Магілёўшчыны, будзе прысвечаны пытанням нацыянальнай турыстычнай індустрыі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.

Кіруючыя работнікі аблвыканкама, яго структурных падраздзяленняў і абласных ведамстваў, якія ўваходзяць у склад інфармацыйных груп пад кіраўніцтвам членаў абласнога выканаўчага камітэта, а таксама члены інфармацыйных груп гар- і райвыканкамаў, адміністрацый Магілёва і Бабруйска выступяць у працоўных калектывах рэгіёна. Яны раскажуць пра забеспячэнне даступнасці паслуг па арганізацыі ўнутранага турызму для беларускіх грамадзян і бязвізавы парадак уезду ў сінявокую. У якасці дадатковых будуць асвятляцца пытанні фінансавай граматнасці.

Матэрыялы для членаў інфармацыйна-прапагандысцкіх груп

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая