Рус Бел Eng 中文

«Гарачыя лініі» па пытаннях гатоўнасці ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года правядзе КДК Магілёўскай вобласці

Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці 13 і 20 жніўня правядзе «гарачыя лініі» на тэму «Гатоўнасць аб’ектаў сістэмы адукацыі да новага навучальнага года».

У названыя дні жыхары рэгіёна з 10.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па тэлефоне 25-87-47 могуць паведаміць інфармацыю аб неналежным стане будынкаў і памяшканняў навучальных устаноў, іх спартыўных пляцовак і іншых аб’ектаў, а таксама аб канкрэтных парушэннях і фактах безгаспадарчасці пры выдаткоўванні дзяржаўных сродкаў на рамонтныя працы.

Камітэт дзяржкантролю таксама цікавіць меркаванне работнікаў сферы адукацыі аб праблемах па заяўленай тэме.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая