Рус Бел Eng 中文

Гарадскі бацькоўскі сход адбудзецца 4 мая на базе магілёўскай гімназіі №1

Гарадскі бацькоўскі сход адбудзецца 4 мая ў 17.30 на базе Магілёўскай гімназіі №1. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.

Галоўнай тэмай мерапрыемства стане арганізацыя летняй аздараўленчай кампаніі. Бацькі змогуць задаць пытанні прадстаўнікам гарадской улады, праваахоўных органаў, МНС, АСВОДА, Беларускай Праваслаўнай царквы, устаноў культуры, аховы здароўя.

Тут таксама будуць працаваць інфармацыйна-асветніцкія пляцоўкі (з 16.30), якія раскажуць аб розных формах сямейнага вольнага часу, занятасці непаўналетніх у аздараўленчы перыяд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая