
III гарадскі конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці «Магілёўскія зорачкі» пройдзе 20-24 сакавіка на базе ДУДА «Цэнтр творчасці «Эверэст» г. Магілёва» (пр-т Дзімітрава, 65).
Удзел у конкурсе прыме больш за 200 навучэнцаў ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў з устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі абласнога цэнтра. Яны праявяць свае творчыя здольнасці ў намінацыях: вакальны жанр (народны вакал, эстрадны вакал, саліст-вакаліст, вакальны ансамбль малых формаў) і мастацкае слова (чытальнікі, майстар мастацкага слова).
У склад журы ўвойдуць прадстаўнікі Магілёўскай абласной філармоніі, таварыства беларускай мовы, Палаца культуры вобласці, бібліятэкі імя Я. Купалы. Акрамя таго, уменні дзяцей будуць ацэньваць спецыялісты Цэнтра творчасці «Эверэст» і аддзела адукацыі, спорту і турызму Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта, якія выступаюць арганізатарамі спаборніцтва.
Мэтай конкурсу з’яўляецца стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу навучэнцаў, выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі, папулярызацыя творчасці беларускіх аўтараў і выканаўцаў, патрыятычнае выхаванне моладзі сродкамі роднай мовы.
20 сакавіка з 10.00 да 16.00 – праслухоўванне ў намінацыі вакальны жанр;
21 сакавіка з 10.00 да 15.00 – праслухоўванне ў намінацыі мастацкае слова;
24 сакавіка ў 14.30 – узнагароджанне пераможцаў, выніковы канцэрт.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31