Гарадскі суботнік пройдзе ў Бабруйску 21 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў Бабруйскім гарвыканкаме.
Арганізацыі горада прывядуць у належны санітарна-тэхнічны стан ўласныя, прылеглыя і замацаваныя тэрыторыі, навядуць парадак, прыбяруць лістоту на ўязных магістральных вуліцах, ачысцяць ад смецця аб’екты ведамаснага жыллёвага фонду.
На кантролі гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Бабруйскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі будзе навядзенне парадку ў гаражна-будаўнічых кааператывах.
Падчас суботніка правядуць санітарную ўборку на ўнутрыдамавых тэрыторыях, у аб’ектах гандлю і бытавога абслугоўвання. Ад смецця, сухастойнай расліннасці і дзікарослай пораслі вызваляць тэрыторыі трэцяга палігона і рэдзюітаў Бабруйскай крэпасці. Моладзь горада зоймецца лесапаркавымі зонамі ў мікрараёнах Кісялевічы, Яловікі, гарадскім паркам культуры і адпачынку, скверамі.
Нагадаем, што агульнагарадскі суботнік неўзабаве чакае і магілёўцаў. Масавым навядзеннем парадку ў абласным цэнтры зоймуцца 28 кастрычніка. У ліку галоўных пляцовак добраўпарадкавання – гарадскі парк у Падніколлі. Тут, акрамя уборкі, будзе арганізавана пасадка дрэў і хмызнякоў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59