Рус Бел Eng 中文

Гарадскі велапрабег «Веласіпедная вясна Магілёў – 2018» пройдзе 5 мая

Гарадскі велапрабег «Веласіпедная вясна Магілёў-2018» пройдзе 5 мая ў абласным цэнтры. Спартыўна-масавае мерапрыемства адкрые новы веласезон, паведаміла карэспандэнту сайта галоўны спецыяліст сектара спорту і турызму аддзела адукацыі, спорту і турызму гарвыканкама Іна Ноздрын-Плотніцкая.

У гэты дзень аматары актыўнага адпачынку змогуць прыняць удзел у масавым заездзе па маршруце:плошча Леніна – праспект Міру – вуліца Каралёва – праспект Дзімітрава – Віцебскі праспект – вёска Канстанцінаўка – Турыстычная паляна.

У апошнім пункце маршруту запланавана сапраўднае спартыўнае свята. Тут пройдуць спаборніцтвы па велатрыяле, велаарыентаванні, фігурным ваджэнні веласіпеда, страйкболе і інш. Таксама жадаючым прапануюць прыняць удзел у перацягванні канату, хуткасным барціраванні колаў веласіпеда, яздзе на «крывымвеласіпедзе» і монакалясе. Сярод навінак гэтага года – стварэнне інтэрактыўнай карты, на якой веласіпедысты маркерамі будуць наносіць інфармацыю па сваіх маршрутах руху. Не забыліся арганізатары прабегу і на самых маленькіх удзельнікаў. Для іх падрыхтавалі велагонку, вясёлыя гульні, конкурсы з сувенірамі.

Збор і рэгістрацыя ўдзельнікаў пачнецца ў 09.30 на плошчы Леніна ля нулявога кіламетра. Агульны старт запланаваны на 11.15.

Арганізатарам спартыўна-масавага мерапрыемства «Веласіпедная вясна Магілёў-2018» выступае аддзел адукацыі, спорту і турызму гарвыканкама пры падтрымцы велааматараў абласнога цэнтра.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая